— Фонд зарэгістравалі ў Галандыі беларускія праваабаронцы і галандскія юрысты, якія на працягу дзесяцігоддзя працавалі з беларускай дыяспарай у Галандыі, — распавядае ён. — Узначаліў фонд Аляксандр Шчурко, які ў свой час атрымаў палітычны прытулак за мяжой. Вядомы ён тым, што ў 1999 годзе проста ішоў па вуліцы, а яго схапілі, збілі і асудзілі за ўдзел ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Чалавек доўга дабіваўся справядлівасці, устанавіў асобы ўсіх амапаўцаў, якія яго збівалі, але пачаліся пагрозы… І Аляксандр Шчурко з’ехаў. У Галандыі ён заняўся праваабарончай дзейнасцю. Прыкладна ў той час і было вырашана стварыць фонд, які б займаўся двума накірункамі. Першы — прадстаўляць аб’ектыўную інфармацыю аб тым, што адбываецца ў Беларусі. Другі — развіваць культурныя і бізнес-праекты паміж краінамі. Але ў асноўным фонд працуе з усім, што звязана з правамі чалавека.

— Фонд прызначае грашовыя прэміі. Яго хтосьці фінансуе?

— Сам фонд працуе на грамадскіх пачатках, але пад нейкія праекты шукае спонсараў.


Поделиться ссылкой: