Паводле слоў Нарышкіна, расійскі бок не вінаваты ў тым, што не рэалізавана большасць праектаў, акрэсленых у дагаворы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ад 8 снежня 1999 года.

“Беларускі бок у пэўным сэнсе спекулюе тым, што вінаваціць расійскі ў адыходзе ад прынцыпаў стварэння Саюзнай дзяржавы, бо беларускаму боку не падабаецца пераход на ўніверсальныя прынцыпы рынкавых адносін у гандлі паміж дзвюма краінамі”, — сказаў кіраўнік крамлёўскай адміністрацыі.
У сувязі з гэтым, прадоўжыў ён, у 2007 годзе было прынята рашэнне аб паступовым пераходзе ў гандлёва-эканамічных адносінах на “прымяненне ўніверсальных рыначных прынцыпаў”. Пры гэтым Расія “працягвала прадастаўляць Беларусь вельмі істотныя прэферэнцыяльныя ўмовы, асабліва ў тым, што тычыцца гандлю энерганосьбітамі”.

“У сілу кан’юнктурных інтарэсаў, асабліва на фоне перадвыбарнай кампаніі ў Беларусі, нападкі ўзмацніліся і перайшлі ў лаянку і абразы. Я не хацеў бы каментаваць некаторыя выказванні — проста няёмка”, — дадаў Нарышкін.

Паводле яго слоў, заява Дзяржаўнай думы наконт адносін з Беларуссю і запіс у відэаблогу Дзмітрыя Мядзведзева з’яўляюцца “прамым адказам на тое, што адбылося 1 кастрычніка” (прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі для прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных СМІ).

“На іншае цяжка было б разлічваць, і было б несправядліва, калі б было інакш”, — падкрэсліў Нарышкін.
Поделиться: