Адпаведны ўказ № 520 падпісаны кіраўніком дзяржавы 8 кастрычніка. Тэкст дакумента размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Таксама 8 кастрычніка Лукашэнка падпісаў указ № 521 «Аб стварэнні ўмоў для аказання тэхнічнай дапамогі ўрадам ЗША пры вывазе і абмене ядзернага паліва».

Згодна з дакументам, урад ЗША будзе аказваць тэхнічную дапамогу пры вывазе адпрацаванага ядзернага паліва з дзяржаўнай навуковай установы «Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў — Сосны» ў Расійскую Федэрацыю, а таксама пры абмене свежага ядзернага паліва перасоўнай АЭС «Памір-630Д» на свежае ядзернае паліва для крытычнага стэнда «Гыяцынт».

Пры гэтым указам прадугледжаны падатковыя прэферэнцыі для атрымальнікаў тэхнічнай дапамогі. У прыватнасці, не прызнаюцца аб’ектамі падаткаабкладання тавары, што ўвозяцца атрымальнікам тэхнічнай дапамогі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, набытыя за кошт і (або) атрыманыя ў якасці тэхнічнай дапамогі.

Таксама не прызнаюцца аб’ектамі падаткаабкладання маёмасць, уключаючы грашовыя сродкі, маёмасныя правы, атрыманыя ва ўласнасць атрымальнікам тэхнічнай дапамогі, а таксама даходы, што атрымліваюцца фізічнымі асобамі са сродкаў тэхнічнай дапамогі.