Ён – чалавек-паступак, чалавек-змагар. У яго руках факты. У яго выказваннях прафесійныя веды і клопат. У яго душы боль і агонь. Ён мабыць некаму здаецца за надта радыкальным, нават грубым у сваёй барацьбе за бацькоўшчыну, за старыя камні. Але як прабіць чыноўніцкія рэдуты, а самае галоўнае абыякавасць да свайго гістарычнага мінулага ў большасці сучаснікаў? Мы ж з вамі мыслім хатнімі халадзільнікамі: яны поўныя, а ўсё астатняя не важна. Дзе будзе стаяць гатель “Кэмпінскі”? Якой будынак 19 стагоддзя зруйнуюць для гэтага?.. Мне здаецца, што калі ў 1970-х  знішчылі Нямігу, мы згубілі больш чым гісторыю Мінска, мы згубілі нешта важнае у сэрцы, і зараз яно, як у хлопчыка Кая, — не баліць. Каб звярнуць яго к жыццю патрабуюцца сверх намаганні. Гэта наша вялікая агульная праблема – грамадзкая раўнадушнасць. Таму разлік у актыўных дзеяннях Астаповіча і яго паплечнікаў ёсць, і яшчэ якой – яны добра ведаюць нас, сваіх суайчыннікаў. То, што для Літвы, Польшы, Украйны не патрабуе доказа, нам яшчэ трэба тлумачыць па літарам. Цяжэр, які ўсклаў на сябе Антон Уладзіміравіч, натуральна, добраахвотны, другім цяжэр не бывае, інакш гэта ўжо пасада. Хоць па дакументах Антон Астаповіч — старшыня. Старшыня Беларускай дабраахвотнай суполкі аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Размову з Антоном Астаповічам чытайце ў заўтрашнім нумары “Народнай Волі” у рубрыцы “Персона”.

Поделиться ссылкой: