Згодна з прэзідэнцкім указам № 454 «Аб мерах, накіраваных на забеспячэнне бяспекі дарожнага руху з выкарыстаннем спецыяльных тэхнічных сродкаў» ад 3 верасня 2010 здымка, атрыманага з такога радара, дастаткова для вынясення штрафу.

Пакуль што ўвага ДАІ скіраваная толькі на перавышэнне хуткасці. Іншыя парушэнні аўтаматыкай не вызначаюцца.

Праблема, якая выклікала найбольшы розгалас у грамадстве, тое, што пры фіксацыі перавышэння хуткасці адміністратыўная адказнасць ускладаецца на ўласніка аўтамабіля. Няважна, ці знаходзіўся ён за стырном, менавіта яму давядзецца даказваць сваю невінаватасць і паказваць сапраўднага парушальніка. На гэтую працэдуру законам выдзяляецца месяц.
Прэзумпцыяй невінаватасці і не пахне…

Цікава, што штраф давядзецца плаціць нават тым, хто не мае пасведчанняў кіроўцы — вобразна кажучы, бабульцы ў вёсцы, на якую запісаны «Лексус» ўнука.

Указ прадугледжвае толькі мінімальны штраф, як за першае, так і за паўторныя парушэнні. Напрыклад, за перавышэнне на 10–20 км/г прыйдзецца заплаціць 17 500 рублёў — палову базавай велічыні.

Супрацоўнікі ДАІ маюць права забіраць вадзіцельскія пасведчанні замежнікаў да таго часу, пакуль штраф не будзе выплачаны.

Нягледзячы на новаўвядзенне, хуткасны рэжым ў Беларусі застаецца бадай што самым ліберальным у Еўропе.

У абсалютнай большасці краін дазволены максімум у гарадах складае 50 км/г. У Беларусі ж — фактычна 69 км/г. Камеры на трасе «Мінск-Брэст» ужо працуюць, кажуць кіроўцы. «Пакуль што ў тэставым рэжыме», — удакладняе ДАІ.
У Мінску ж каля 100 радараў устаноўлены, але яшчэ не запрацавалі. Іх уключаць толькі праз год.

Аўтамабілісты Беларусі падрыхтавалі карту 15 відэарадаў, усталяваных на трасе «Мінск-Брэст». Іх можна пабачыць на спадарожнікавай карце ад Google Maps.

http://maps.google.ru/maps/ms?hl=ru&gl=ru&ie=UTF8&view=map&msa=0&ll=53.755207,28.256836&spn=9.088838,19.753418&z=6&msid=110885111920705733198.0004730f3c7e956e2685c&source=embed

Найбольшая колькасць радараў знаходзіцца паміж Дзяржынскам і Стоўбцамі, дзе яшчэ дазволеная хуткасць складае 100 км/г. Там стаіць ажно пяць радараў. Другая скупнасць у раёне Кобрына. Там якраз абмежаванне ў 120 км/г змяняецца на 90 км/г.

Поделиться ссылкой: