54-гадовы Лю браў удзел у падзеях на плошчы Цяньаньмэнь у 1989 годзе. За гэта яго асудзілі на турэмнае зняволенне. У 2008 годзе яго зноў пасадзілі за краты: суд прызнаў яго вінаватым у спробе зрынання дзяржаўнага ладу і прысудзіў да 11 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе Лента.Ру

Нагодай да арышту ў 2008 годзе стала так званая «Хартыя-08», адным з аўтараў якой быў Лю Сяабо. Маніфест заклікаў да рэфармавання палітычнай сістэмы Кітая і захавання ў краіне правоў чалавека. Подпісы пад ім паставілі больш за 10 тысяч чалавек.