Паводле яго слоў, дэлегацыя на чале з Кабяковым 6—10 кастрычніка бярэ ўдзел у штогадовым пасяджэнні савета кіраўнікоў СБ і МВФ.

Парадак пасяджэння савета кіраўнікоў уключае зацвярджэнне фінансавых і аўдытарскіх справаздач аб дзейнасці МВФ і СБ за мінулы фінансавы год, бюджэтаў на наступны год, выбары выканаўчых дырэктараў, а таксама шэраг іншых актуальных пытанняў, звязаных з праграмнай дзейнасцю гэтых арганізацый.

Падчас перамоў з кіраўніцтвам МВФ бакі абмяняюцца думкамі аб перспектывах эканамічнага развіцця Беларусі і далейшага супрацоўніцтва з фінансавай арганізацыяй з улікам паспяховага завяршэння праграмы stand-by, паведаміў Савіных. Плануецца таксама ўзгадніць кірункі і аб`ёмы тэхнічнай і кансультатыўнай дапамогі, якая выдзяляецца Беларусі фондам тэхнічнай і экспертнай дапамогі МВФ, абмеркаваць перспектывы пашырэння ўзаемадзеяння з фондам, паведамляе БелаПАН.

Паводле слоў Савіных, з кіраўніцтвам Сусветнага банка беларуская дэлегацыя плануе абмеркаваць ход рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у межах Стратэгіі супрацоўніцтва Сусветнага банка для Рэспублікі Беларусь на 2008—2011 гады.

Ён адзначыў, што ўвага будзе таксама нададзена перспектыўным напрамкам крэдытнага супрацоўніцтва, якія могуць быць уключаны ў новую стратэгію супрацоўніцтва пасля 2011 года, а таксама напрамкам тэхнічнай і кансультацыйнай дапамогі, якая даецца Беларусі па лініі структурных падраздзяленняў Сусветнага банка.

Прэс-сакратар МЗС паведаміў, што праграма знаходжання беларускай дэлегацыі ўключае таксама кансультацыі са Шматбаковым агенцтвам па гарантыях інвестыцый (ШАГІ). Гаворка будзе ісці аб падпісанні базавых дагавораў, што дазваляюць ШАГІ даваць гарантыі замежным інвестарам, якія плануюць ажыццявіць інвестыцыі ў праекты на тэрыторыі Беларусі.

Поделиться: