Аўстрыя заклікае Беларусь правесці прэзідэнцкія выбары ў адпаведнасці са стандартамі АБСЕ

0

“Мы заклікаем беларускае кіраўніцтва стварыць спрыяльныя ўмовы напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у снежні, каб яны маглі прайсці свабодна і сумленна ў адпаведнасці са стандартамі АБСЕ, — цытуе Шпіндэлегера прэс-служба аўстрыйскага МЗС. — Аўстрыя і Еўрасаюз віталі б наладжванне больш цесных адносін з Беларуссю, але Мінск павінен быць гатовы апраўдаць вядомыя чаканні, асабліва ў галіне правоў чалавека і палітычнай дэмакратыі. У гэтай сувязі ЕС будзе назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі ў снежні”, паведамляе БелаПАН.

Кіраўнік МЗС Аўстрыі падкрэсліў, што ў ЕС ніхто не зацікаўлены ў ізаляцыі Беларусі. “Аднак неабходна, каб еўрапейскі сусед імкнуўся выконваць асноватворныя каштоўнасці і стандарты, каб садзейнічаць доўгатэрміноваму і плённаму супрацоўніцтву”, — падкрэсліў Шпіндэлегер.

Улічваючы значную эканамічную прысутнасць аўстрыйскага бізнесу ў беларускай эканоміцы, Шпіндэлегер выказаў надзею на далейшае развіццё супрацоўніцтва. “Мы спадзяемся, што новае агенцтва па інвестыцыях і прыватызацыі аблегчыць і дэбюракратызуе эканамічны доступ аўстрыйскім фірмам”, — сказаў міністр.


Няма запісаў для адлюстравання