Паводле яе слоў, чакаецца, што ў хуткім часе да расследавання прычын гібелі Алега Бябеніна падключацца эксперты-крыміналісты АБСЕ.

Паводле звестак БелаПАН,

гэта будуць патолагаанатам і крыміналіст з Нарвегіі і Швецыі. Іх прыезд чакаецца 25–26 кастрычніка.

Нагадаем, цела журналіста, якое вісела ў пятлі, было знойдзена ў яго дачным доме ў вёсцы Пярхурава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці каля 19.00 3 верасня. Органы пракуратуры правяраюць версію аб забойстве і інсцэніроўцы самазабойства Алега Бябеніна.

Алег Бябенін нарадзіўся ў 1974 годзе. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1990-х гадах працаваў намеснікам галоўнага рэдактара недзяржаўнай газеты «Имя». З 1998 года быў заснавальнікам і кіраўніком сайта «Хартыя’97» (charter97.org). У яго засталіся жонка і два сыны.

Поделиться ссылкой: