Як паведаміў каардынатар па Шклоўскім раёне Пётр Мігурскі, зараз у Шклоўскім раёне Мінюст праводзіць татальную праверку подпісаў заснавальнікаў. Пры гэтым прадстаўнікі Мінюсту і райвыканкаму карыстаюцца не зусім законнымі метадамі. Адну з заснавальніц яны прымусілі адмовіцца ад подпісу пагрозамі звольніць з працы. Праверка ў раёне працягваецца і сёння, паведамляе прэсавая служба БХД.

Гэта ўжо трэцяя спроба зарэгістраваць Партыю БХД. На папярэдніх дзвюх таксама прадпрымаліся спробы ціску на заснавальнікаў. У выніку некаторыя заснавальнікі адмовіліся ад сваіх подпісаў. Нагадаем, БХД пасля чарговага з’езду 12 верасня падала дакументы на рэгістрацыю. Рашэнне Міністэрства юстыцыі чакаецца 17 – 19 кастрычніка.

Поделиться: