Як адзначае сайт “Малороссия”, праверка паказала, што ніякай бомбы не было. Тым не менш, праверка доўжылася больш за дзве гадзіны, а пасажыры ў выніку прыбылі ў Грозны з трохгадзінным спазненнем.

Пра бомбу паведаміў невядомы, які патэлефанаваў у аэрапорт “Унукава”. Следчыя высветлілі, што тэлефанаванне было зробленае з Мінску. Праваахоўнікі кажуць, што наўрад ці мужчыеа, які званіў, хацеў сарваць палёт — мяркуючы па запісе тэлефанавання, ён быў у крайняй стадыі алкагольнага ап’янення. Нягледзячы на гэта, дыспетчары вырашылі ўсё ж не рызыкаваць і сказалі пілотам пасадзіць самалёт у Валгаградзе.

Поделиться ссылкой: