Рашэнне аб ўключэнні ацяплення гарвыканкам прыняў 30 верасня. У сталічнай адміністрацыі паведамляюць, што калі тэмпература паветра на вуліцы будзе вышэй за 10 градусаў, ацяпленне у названых установах будзе давацца “ў рэжыме працеплівання”. Пры стабільным павышэнні сярэднясутачнай тэмпературы вонкавага паветра ацяпленне будзе адключацца.

Нагадаем, ацяпленне ў жылых дамах у Беларусі ўключаецца, калі сярэднясутачная тэмпература паветра на вуліцы на працягу пяці дзён не перавышае 8 градусаў паводле Цэльсія. Сёння днём, згодна з  прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у сталіцы чакаецца ад 9 да 11 градусаў цяпла, паведамляе БелаПАН.

Поделиться ссылкой: