Жаночая зборная Беларусі па баскетболе сенсацыйна перамагла расіянак і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету. Нашы накідалі фаварыткам сустрэчы на 17 ачкоў больш – 70:53 (23:11, 13:16, 14:8, 20:18).

Адзначым, што гэта першая перамога Беларусі над Расіяй за гісторыю існаванне нашай каманды. Сярод беларусак 17 ачкоў набрала Алена Леўчанка, 15 – Юля Дурэйка і 11 – Таццяна Троіна.

За выхад у фінал нашу будуць гуляць з пераможцам пары Аўстралія – Чэхія. Матч адбудзецца заўтра ўвечары.