Традыцыйна ў гэты дзень ладзяць рознага кшталту фестывалі, канферэнцыі і кангрэсы, прысвечаныя людзям сталага веку і іх правам у грамадстве. Некаторыя тэле- і радыёканалы 1 кастрычніка адмыслова транслююць праграмы, якія павінны задаволіць густы немаладой аўдыторыі.

У Беларусі жыве каля 2,5 мільёнаў пенсіянераў, каля 70 тысяч з якіх — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Сто і болей год пражылі болей за 700 беларусаў, яшчэ каля двух дзесяткаў чалавек перайшлі 110-гадовы ўзрост.

Поделиться ссылкой: