Як паведаміла БелаПАН старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці Вольга Дзмітрук, жанчына, працуючы аператарам дыспетчарскай службы філіяла “Прадтавары” Іванаўскага раённага спажывецкага таварыства, у чэрвені—верасні 2009 года неаднаразова выкрадала грашовыя сродкі, атрыманыя ў касе філіяла для перадачы нарыхтоўшчыкам.

Так, у чэрвені 2009 года, перадаўшы 20 млн. рублёў аднаму з нарыхтоўшчыкаў пад роспіс, на падставе таго, што ў грошах маюць патрэбу іншыя нарыхтоўшчыкі, атрымала назад 2 млн. рублёў.

Такім чынам, 45-гадовая аператар шляхам падману і злоўжывання даверам нарыхтоўшчыкаў, абяцаючы пазней дакументальна аформіць іх фактычныя расходы, выкрала амаль 6 млн. рублёў, якія зрасходавала на свае патрэбы.

1 чэрвеня 2010 года суд Іванаўскага раёна прызнаў яе вінаватай ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 209 (махлярства) і ч. 2 арт. 211 (прысваенне або растрата) Крымінальнага кодэкса, і прызначыў пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі з пазбаўленнем права займаць матэрыяльна адказныя пасады тэрмінам на тры гады. На карысць Іванаўскага райспажыўтаварыства з жанчыны спагнана 5.775.190 рублёў.

28 верасня судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда пакінула прыгавор без змены.

Поделиться ссылкой: