Падчас сустрэчы палітыкі абмеркавлі сытуацыю ў Беларусі і ва Ўсходне-Цэнтральнай Эўропе і падпісалі дамову аб супрацоўніцтве паміж Партыяй БНФ і партыяй “Права і справядлівасьць”.
У дамове сьцьвярджаецца, што абедзьве партыі маюць агульнае бачаньне Эўропы, на падставе якога яны дамаўляюцца аб супрацоўніцтве па падтрымцы малых і сярэдніх прадспрыемстваў, моладзевых і культурніцкіх ініцыятываў. Таксама было дамоўлена пра падтрымку Саюзу палякаў на Беларусі і беларускай меншасьці ў Польшчы. Таксама было вырашана стварыць групу па супрацоўніцтве, якая будзе зьбірацца не радзей, чым 2 разы на год.
Пасьля падпісаньня дамовы ўдзельнікі сустрэчы далі прэс-канфэрэнцыю для прадстаўнікоў польскіх СМІ, дзе выклалі зьмест дамовы, падзяліліся сваім бачаньнем сытуацыі ў Беларусі.
На пытаньне журналістаў аб тым, ці магчымыя перамены ў Беларусі, лідэр БНФ Аляксей Янукевіч адказаў, што магчымыя, што людзі ў Беларусі вераць у гэтыя перамены і дзеля іх працуюць у выбарчай кампаніі.
Разам з тым Аляксей Янукевіч выказаў засьцярогі адносна той ролі, якую Крэмль можа імкнуцца адыграць падчас выбарчай сытуацыі ў Беларусі.
Яраслаў Качыньскі пажадаў Партыі БНФ і Рыгору Кастусёву посьпехаў на выбарах.

Поделиться: