Як паведаміла прэс-служба ўрада, на гэтыя мэты з фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі, катастрофамі, будзе выдзелена 15 млрд. рублёў. Адпаведную пастанову № 1381 Савет міністраў прыняў 27 верасня, паведамляе БелаПАН.

Згодна з дакументам Брэсцкаму аблвыканкаму на ліквідацыю наступстваў засухі будзе выдзелена 1,7 млрд. рублёў, Віцебскаму — 1,3 млрд., Гомельскаму — 8 млрд., Гродзенскаму — 1 млрд., Мінскаму — 1 млрд., Магілёўскаму — 2 млрд. рублёў.

Міністэрству фінансаў даручана забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем выдзеленых сродкаў.