Святкаванне Узвіжання запачаткаванае царквой пасля таго, як рымская імператрыца Алена здзейсніла паломніцтва ў Ерусалім у пошуках крыжа, на якім быў распяты Ісус. Алена насамрэч знайшла крыж, а ў 325 годзе ейны сын імператар Канстанцін даў загад усталяваць крыж на Галгофе, каб усе жадаючыя маглі пакланяцца яму. У гонар гэтага і адзначаецца свята Ўзвіжанне.

Адначасна ў гэты ж дзень прызначаецца строгі пост дзеля ўспаміну крыжовых пакутаў Збавіцеля. Беларусы лічаць, што ў гэты дзень у лясах усе змеі збіраюцца разам, каб адправіцца на зімовы сон, таму 27 верасня людзі не рызыкавалі хадзіць у лес.

«Ва Ўзвіжання пару гадзюкі і вужакі хаваюцца ў нару». Узвіжанне — першы дзень пачатку збору журавінаў. Таксама ў гэты дзень лічыцца канчатковым развітанне з летам. Беларусы казалі: «На Узвіжанне халат з плеч, а кажух на плечы».

Поделиться ссылкой: