У першым сваім матчы на турніры 23 верасня ў горадзе Острава беларускі, што дэбютуюць на чэмпіянатах свету, выйгралі ў зборнай Кітая з лікам 68:57 (11:10, 20:17, 21:21, 16:9).

Самай выніковай у нашай зборнай стала Алена Леўчанка (20 пунктаў).

У пятніцу зборная Беларусі згуляе са зборнай Аўстраліі (пачатак матча ў 16:15), у суботу – з Канадай (19:00). Матчы ў жывым эфіры паказвае тэлеканал «Лад».

У наступны этап выходзяць тры зборныя.