Такую выснову можна зрабіць з учорашняга затрыманьня ў тралейбусе №10 маладафронтаўца Эдуарда Лобава толькі за тое, што Эдуард распавядаў цікаўным людзям у транспарце аб выбарах у Беларусі. Сёньня на гэтыя дзеяньні палітычных “барзых” Эдуард занёс скаргу ў пракуратуру Маскоўскага раёну.

“Я ехаў у тралейбусе №10, – распавядае Эдуард Лобаў, – на рукаве маёй куртцы была нашыўка “Малады Фронт” і кандуктар тралейбусу запыталася мяне аб тым што гэтая нашыўка азначае? Я адказаў і далей ужо некаторыя цікаўныя пасажыры пачалі запытвацца мяне пра выбары і палітычнай сытуацыі ў Беларусі. Некаторыя пасажыры выступілі супраць Маладога Фронту і апазыцыі, але большасьць пачалі абурацца фальсыфікацыям выбараў і нэгатыўна ацэньваць Лукашэнку.

І тут кандуктар разам з супрацоўнікам міліцыі ў цывільным запатрабавалі каб я спыніў дыскусію інакш яны выклічуць міліцыю. Замаўчаць, натуральна, я адмовіўся і праз пару прыпынкаў нарад міліцыі ўвайшоў у тралейбус і высадзіў мяне з тралейбусу. Потым мяне даставілі ў апорны пункт Маскоўскага раёну. Потым завезьлі на алкагольную экспэртызу а адтуль у РАУС Маскоўскага раёну. Там на мяне склалі тлумачэньне на прадмет размоваў у траспарце, узялі адбіткі пальцаў і праз тры гадзіны вызвалілі. Канешне, такая сытуацыя жахлівая мяне абурае. Такое ўражаньне, што на двары разгортваецца 37-мы год, калі людзей затрымоўваць толькі за тое, што яны дазваляюць сабе ў людных месцах выказваць тое, што думаюць, крытыкаваць сучасны рэжым. Таму сёньня я занёс скаргу ў пракуратуру Маскоўскага раёну на незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі і буду дамагацца прыцягненьня іх да адказнасьці.”

Поделиться: