Ён адзначыў, што з 1 верасня ва ўстановах адукацыі адбыліся “істотныя змены ў парадку вывучэння замежных моў”. Колькасць вучэбных гадзін замежнай мовы на тыдзень з 3-га па 11-й класы павялічана з дзвюх да трох, у гімназіях і ліцэях — таксама на адну гадзіну. Акрамя таго, для вывучэння мовы школьны клас дзеліцца на тры падгрупы, а не на дзве, як раней.

Паводле слоў Фарыно, гэтыя меры былі ўведзеныя з мэтай “стварэння спрыяльных умоў для авалодання навучэнцамі замежнымі мовамі” і “падрыхтоўкі маладых людзей да выкарыстання замежных моў як сродку стасункаў”.

Намеснік міністра паведаміў, што ў беларускіх школах працуе 11.631 выкладчык замежнай мовы, сярод якіх 8.172 — англійскай, 2.682 — нямецкай, 655 — французскай і 122 — іспанскай мовы. 93% з іх маюць вышэйшую адукацыю. Адказваючы на пытанне журналістаў аб кваліфікацыі выкладчыкаў-пенсіянераў, Фарыно адзначыў, што асноўная ўмова допуску іх да працы — праходжанне курсаў перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі.

Паводле яго слоў, дэфіцыту выкладчыкаў замежнай мовы сёння няма. У пачатку навучальнага года былі праблемы ў сельскай мясцовасці, але яны былі аператыўна вырашаныя.

Паводле звестак Міністэрства адукацыі, у беларускіх школах з 3-га па 11-ы класы замежную мову вывучаюць больш за 804 тыс. навучэнцаў. Каля 74% з іх вывучаюць англійскую мову.

Поделиться: