У суботу ЦВК працавала па скарочаным графіку — да 14 гадзін. Аднак ніхто з прэтэндэнтаў у камісію так і не зьявіўся. Такім чынам, Віктар Цярэшчанка па-ранейшаму застаецца адзіным з кандыдатаў, хто ўжо падаў неабходныя дакумэнты.

Дарэчы, у панядзелак 20 верасьня Цэнтарвыбаркам на спэцыяльным паседжаньні аб’явіць свой вэрдыкт — рэгістраваць групу спадара Цярэшчанкі альбо не. Згодна з законам ЦВК мае 5 дзён для праверкі дакумэнтаў, якія падаюцца на рэгістрацыю.
Поделиться: