На расійскім "Кінашоку" ёсць "кінашок" і па-беларуску

7

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі, у конкурсе поўнаметражных фільмаў фестывалю прадстаўлена мастацкая стужка “Масакра” рэжысёра Андрэя Кудзіненкі.

Апрача таго, за конкурсныя прызы будуць змагацца карціны: “Вір” рэжысёра Гіціса Лукшаса (Літва), “Сапраўдны поўдзень” Насіра Саідава (Таджыкістан), “Лялькі” Чынгіза Расулзадэ (Азербайджан), “Не глядзі ў люстэрка” Сурэна Бабаяна (Арменія), “Аўсянкі” Аляксея Фядорчанкі (Расія), “Айпырмай, або Дарагія мае дзеці” Жанны Ісабаевай (Казахстан), “Постскрыптум” Ялкіна Туйчыева (Узбекістан), “Вяселле ў Бесарабіі” Напа Тодара (Малдова), “Мір-Оке” Актана Арыма Кубата (Кыргызстан), “Снежная каралева” Марка Раата (Эстонія), “Шчасце маё” Сяргея Лазніцы (Украіна) і “Элізіум” Андрэя Эшпая (Расія).

Сёлета Беларусь прадстаўлена ў штогадовай праграме фестывалю “У фокусе”, якая прысвечана кінематаграфіі адной з краін — удзельніц форуму. 13 верасня ў рамках гэтай праграмы запланаваны творчыя сустрэчы, кінапаказы, урачысты прыём.

Тэлестужка маладога беларускага рэжысёра Дзмітрыя Лася “Трамвай у Парыж” возьме ўдзел у конкурсе тэлевізійнага кіно “ТБ-шок”. У пазаконкурснай праграме фестывалю будуць прадэманстраваны мастацкія стужкі “Ваўкі” рэжысёра Аляксандра Колбышава і “Дасціш Фантасціш” Аляксандра Канановіча, а таксама анімацыйныя фільмы вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” і работы студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.


Няма запісаў для адлюстравання