У заяве, распаўсюджанай 10 верасьня прэс-службай дэлегацыі Эўрапарлямэнту, Пратасевіч адзначыў, што «гэты беспрэцэдэнтны крок беларускага ўраду дэманструе гатоўнасьць правесьці традыцыйнае для сучасных краін празрыстае і незаангажаванае расьсьледаваньне».

Пратасевіч выказаў надзею, што «такая практыка распаўсюдзіцца таксама на выпадкі выкраданьня вядомых грамадзкіх дзеячаў». Эўрадэпутат пералічыў зьніклых у 1999-2000 гадах: Юрый Захаранка, Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі, Зьміцер Завадзкі.

Прадстаўнік Эўрапарлямэнту выказаў спачуваньні сям’і і сваякам Бябеніна ў сувязі зь яго заўчаснай сьмерцю.