Аляксей Шэін распавёў, што арганізатарам патэлефанаваў упаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Леанід Гуляка і запатрабаваў фільм не паказваць. Ён пагражаў, што ў іншым выпадку ў арганізатараў будуць сур’ёзныя праблемы. Сваё патрабаваньне ён аргумэнтаваў тым, што фільм “Хрыстос забаронены” нібыта не прайшоў адпаведную экспэртызу.

Аляксей Шэін прыгадаў, як у лютым на беларуска-літоўскай мяжы ў яго адабралі некалькі дыскаў фільму на экспэртызу. Праз 40 дзён яму патэлефанавалі і прапанавалі забраць дыскі, бо, паводле экспэртаў, фільм прайшоў праверку і лічыцца годным для дэманстрацыі.

Сцэнар фільму аб перасьледзе пратэстанцкіх суполак у БССР.

Поделиться ссылкой: