У Беларусі пражывае 9,504 мільёны чалавек.

Роднай мовай беларускую назвалі 60%. Дома на ёй размаўляе 30% насельніцтва. У часе мінулага перапісу (1999) роднай мовай беларускую назвалі 73,6%.

Асноўнай мовай зносінаў 70% назвалі расейскую.

У краіне жыве 140 нацыянальнасьцяў і народнасьцяў.

Пра гэта паведаміла намесьніца старшыні Белстату Алена Кухарэвіч.

У студзені 2010 году старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі Ўладзімер Зіноўскі агучыў папярэднія дадзеныя. Паводле іх, колькасьць гарадзкога насельніцтва склала 7,052 млн. чалавек. Колькасьць вясковага насельніцтва – 2,437 мілн. чалавек.

2009 супраць 1999

Параўнальна з 1999 годам, калі праводзіўся папярэдні перапіс, колькасьць насельніцтва скарацілася на 5,5%. У 1999-м годзе доля вясковага насельніцтва складала 31%, гарадзкога — 69%.

Мужчын у Беларусі налічваецца 4,423 млн., жанчынаў — 5,066 мільёнаў. На 1000 мужчынаў у Беларусі прыпадала 1145 жанчынаў.

Параўнальна з 1999-м годам колькасьць мужчынаў скарацілася на 6,2%, жанчынаў — на 4,9%.

Разьмеркаваньне насельніцтва паводле нацыянальнасьцяў і моваў. (Перапіс насельніцтва ў 1999 годзе)

 
 
 
 Колькасьць асобаў дадзенай нацыянальнасьці, тыс. чалавекЗ агульнай колькасьці асобаў дадзенай нацыянальнасьці, у адсотках    
Лічаць роднай мовай мову сваёй нацыянальнасьці    
Пазначылі мову, на якой звычайна размаўляюць дома
 беларуская расейскаяІншыя 

Усё насельніцтва
10045 81,9 36,7 62,8 0,5
 Зь іх:     
 Беларусы 8159 85,6 41,3 58,6 0, 1
 Расейцы 1142 90,7 4,3 95,7 –
 Палякі 396 16,5 57,6 37,7 4,7
 Украінцы 237 42,9 10,2 83,6 6,2
 Габрэі 28 5,4 3,8 95,7 0,5

Поделиться ссылкой: