У агульным сьпісе шэсьць пытаньняў, два з якіх арганізацыйныя і чатыры тычацца зьмяненьняў у падатковы і бюджэтны кодэксы, а таксама бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і рэспубліканскага бюджэту на 2011 год.

У мяркуемым сьпісе парадку дня няма пытаньняў аб правядзеньні прэзыдэнцкіх выбараў.

Акрамя таго, дэпутаты атрымалі прыкладны графік працы Палаты прадстаўнікоў на верасень 2010. Тут зьвяртае ўвагу на сябе тое, што роўна праз тыдзень 14 верасьня пройдзе яшчэ адно пазачарговае паседжаньне ПП. Мяркуецца, што праз тыдзень дэпутаты разгледзяць фінансавыя пытаньні ў другім чытаньні. Але таксама нельга выключаць, што 14 верасьня ў парадку дня можа зьявіцца і пытаньне аб правядзеньні прэзыдэнцкіх выбараў.

Поделиться: