— Пасланне мне даслалі не па пошце, яго проста ўкінулі ў скрыню, намякаючы на тое, што ведаюць, дзе я жыву і як мяне знайсці, — расказала Святлана Калінкіна. — У ім канкрэтна не называецца матэрыял, за які мяне “папярджваюць”, — размова ідзе “пра яшчэ адзін такі артыкул”, за які мяне пакараюць, бо “пачалося паляванне на здраднікаў”. Відавочна, што гэта зроблена не толькі для таго, каб запалохаць мяне асабіста. Зараз, пасля раптоўнай смерці Алега Бябеніна, абставіны якой выклікаюць шмат пытанняў, такія дзеянні — гэта не проста спроба запалохаць мяне асабіста, гэта дзеянні, якія накіраваны на стварэнне атмасферы напружанасці і страху і ў журналісцкім асяроддзі, і ў цэлым у грамадстве.

Пагрозы на адрас Святланы Калінкінай

Падрабязнасці чытайце ў наступным нумары “Народнай Волі”.

Поделиться: