Дзеці, Янка і Сьвета, трымалі плякат «Хочам вучыцца па-беларуску», а сам спадар Астроўскі — «Этнацыд — ціхае забойства народу». Да іх таксама далучыўся журналіст Уладзімер Хільмановіч, які паведамляў: «У Горадні ў школах няма ніводнай беларускай клясы! У якой краіне мы жывем?»

Алесь Астроўскі патлумачыў, што яны напісалі заяву ў 32-ю школу, каб дачка Сьвета навучалася ў першай клясе на беларускай мове. Аднак заява была праігнараваная, таму сям’я Астроўскіх выйшла пратэставаць. Сама Сьвета сказала: «Я люблю беларускую мову і хачу на ёй вучыцца».

Поделиться ссылкой: