Улады Масквы меліся будаваць дарогу Масква – Санкт-Пецярбург празь лес у раёне падмаскоўнага гораду Хімкі. Супраць гэтага выступілі жыхары гораду, якіх падтрымалі розныя грамадзкія арганізацыі Расеі.
У жніўні будаўніцтва дарогі прыпынілася на загад прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева, каб правесьці грамадзкія абмеркаваньні гэтай тэмы.
1 верасьня кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, камэнтуючы інцыдэнт ў амбасадзе Расейскай Фэдэрацыі, заявіў: «Хутчэй за усё, ім, напэўна, быў патрэбны гэты інцыдэнт. Каб паказаць: бачыце, які там Лукашэнка, які ледзь ня сам зладзіў гэты тэракт, як яны самі яго называюць. Падонкі і нягоднікі. Больш я нічога сказаць не магу».
Аўтары звароту ад імя “Сяброў свабоды” разьмясьцілі на сайце ролік з кадрамі абароны хімкінскага лесу, а таксама фатаздымкі расейскай амбасады ў Менску з агнямі ў цемры.
Чытайце таксама:
В здание посольства России в Минске брошены две бутылки с “коктейлем Молотова”