Freedom House ачоліў спецыяліст па Беларусі

10

Да выкананьня абавязкаў Крэймэр прыступіць 4 кастрычніка.

Дэйвід Крэймэр быў намесьнікам дзяржсакратара ЗША Кандалізы Райс.

У Дзярждэпартамэнце ён займаўся пытаньнямі правоў чалавека і разьвіцьця дэмакратыі, а таксама на працягу трох гадоў у статусе намесьніка Райс курыраваў адносіны з Расеяй, Малдовай, Беларусьсю і Ўкраінай.

Да прыходу ў Дзярждэпартамэнт Крэймэр цягам пяці гадоў быў намесьнікам дырэктара расейскіх і эўразійскіх праграмаў Фонду Карнэгі.

Freedom House — няўрадавая праваабарончая арганізацыя, заснаваная ў 1941 годзе. Freedom House штогод публікуе справаздачы пра становішча з правамі і свабодамі.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!