Пляцоўка, будаўніцтва якой было прафінансавана Пасольствам у рамках праграмы Тэхнічнага супрацоўніцтва, прадаставіць новыя магчымасці для гульняў 750 школьнікам. Праект быў ажыццёўлены ў супрацоўніцтве з Мясцовым фондам устойлівага развіцця «Інавацыі для рэгіёнаў» у Калодзішчах.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве таксама возьмуць удзел прадстаўнікі Мінскага аблвыканкама, старшыня Мінскага райвыканкама Пётр Ярмаш, намеснік старшыні па сацыяльнай сферы і ідэалагічнай рабоце Мінскага райвыканкама Сяргей Шаблыка, прадстаўнікі мясцовага аддзела адукацыі, дырэктар школы Валянціна Вялікаселец.

Адкрыццё гульнявой пляцоўкі адбудзецца ў 9:30 у двары сярэдняй школы ў пасёлку Калодзішчы, вул. Мінская, 5.

Поделиться ссылкой: