Пра гэта паведамляе ІТАР­-ТАСС.

Паводле генпракурора, генэральная пракуратура Кіргізстану паўторна зьвярнулася з просьбай да Менску аб экстрадыцыі Бакіева пасьля правядзеньня ў чэрвені сёлета рэфэрэндуму, у выніку якога Атунбаева была ўсенародна абраная прэзыдэнтам на пераходны пэрыяд.

“Мы спадзяваліся, што пасьля гэтага, пасьля легітымізацыі ўлады, у Беларусі адкажуць станоўча, – адзначыў Ібраеў. – Аднак зноў атрымалі адмову”. Тым ня менш, генэральны пракурор лічыць, што шанец на экстрадыцыю экс-прэзыдэнта ў Бішкек і прыцягненьне яго да крымінальнай адказнасьці ўсё ж такі застаецца. “Мы будзем шукаць для гэтага іншыя шляхі”, – паабяцаў ён.

Поделиться: