Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, у абодвух выпадках літоўскія грамадзяне спрабавалі ўцягнуць у супрацьпраўную дзейнасць супрацоўнікаў беларускіх органаў пагранслужбы на ўчастках Гродзенскай пагранічнай групы і Лідскага пагранатрада, паведамляе БелаПАН.

Індывідуальны прадпрымальнік з Літвы быў затрыманы за дачу хабару ў 220 долараў, калі спрабаваў знайсці падыход да службовых асобаў аднаго з пунктаў пропуску. Яго зямляк хацеў за 450 літаў атрымаць інфармацыю аб нюансах працы пункту спрошчанага пропуску “Доцішкі”. У дачыненні да літоўцаў распачаты справы на падставе ч. 1 арт. 431 КК (дача хабару).

Поделиться ссылкой: