Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар упраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі Аляксандр Марчанка, затрыманага вышуквалі па падазрэнні ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 4 арт. 190 (махлярства ў асабліва буйным памеры), ч. 3 арт. 358 (выкарыстанне падробленага дакумента), ч. 2 арт. 364 (злоўжыванне службовым становішчам, якое мела цяжкія наступствы) і ч. 2 арт. 366 (службовы падлог, які меў цяжкія наступствы) Крымінальнага кодэкса Украіны.

Падазроны некаторы час хаваўся на тэрыторыі Беларусі. Пасля таго як была атрымана аператыўная інфармацыя пра яго месцазнаходжанне і намер вярнуцца ва Украіну, яе перадалі ва ўпраўленне МУС у Жытомірскай вобласці. Мужчыну затрымалі 11 жніўня ў 9.10 на станцыі Оўруч (Украіна) у цягніку “Баранавічы — Жытомір”.

Што канкрэтна ставіцца ў віну затрыманаму і кім ён з’яўляецца, Аляксандр Марчанка паведаміць не здолеў. Але, мяркуючы па складах злачынстваў, можна думаць, што гэта чыноўнік.

Поделиться ссылкой: