Вось як Павал Шарамет пракамэнтаваў зьвесткі пра арышт аднаго зь вядучых сьледчых КДК Дзьмітрыя Адамовіча і адхіленьне ад працы дарадцы старшыні КДК Віктара Пісарыка.

“Тое, што адхілены чалавек, які займаўся сілавым прыкрыцьцём Зянона Ломаця, гэта прыкмета таго, што дні гэтага адыёзнага дзяржкантралёра заканчваюцца. Але, чаго б не хацеў Віктар Лукашэнка, якія б пляны ён не рабіў, ў Зянона Ломаця ёсьць галоўны козыр – гэта Аляксандр Лукашэнка, ад якога па-ранейшаму залежыць лёс Ломаця. Аднойчы Лукашэнка-старэйшы ўжо выратаваў Ломаця ад арышту, але зараз не выключана, справа закончыцца калі не арыштам, дык адстаўкай”.

Поделиться: