“Культура кожнага народу мае свае сімвалы. Яны прэзентуюць унікальнасць і непаўторнасць кожнай краіны, яе адметныя рысы. Нідэрланды пазнаюць па ветраках і цюльпанах, Аўстралію па кенгуру, Японію па катана і сакэ, Расію па самавару і матрошках. А з чым у замежнікаў, а перад усім у нас саміх асацыюецца Беларусь? З бульбай, трактарамі, ці наогул ні з чым?”- так распавядае пра сваю ідэю
яе арганізатар, жыхар Брэста Віктар Клімус.

Усім жадаючым прапануецца апісаць і даслаць на конкурс сваё бачанне найлепшага сімвалу Беларусі, які пасля будзе змешчаны на сувенірнай прадукцыі. Па выніку конкурса будзе выраблена сувенірная прадукцыя з сімваламі-пераможцамі. Кожны з актыўных удзельнікаў дыскусіі будзе мець магчымасць атрымаць сабе значак, бралок ці іншы сувенір з абранай выявай. А аўтары трох лепшых прэзентацый будуць узнагароджаны.

На конкурс прымаецца тэкст не большы за 12 сказаў. Ён мусіць пачынацца са словаў “Беларусь гэта…”, а далей мець назву і апісанне той рэчы або з’явы, якой, беларусы могуць сапраўды ганарыцца. Тэкст павінен утрымліваць абгрунтаваны адказ на пытанне чаму гэты сімвал варты пашаны. Прапанаваныя сімвалы могуць быць любымі: прадметы побыту і рамесленыя тэхналогіі, артэфакты розных сасловій і гістарычных эпох, міфалагічныя персанажы і іншыя элементы культуры. Вобразы могуць мець канкрэтнае
ўвасабленне альбо быць абстрактнай з’явай. Але яны мусяць быць дакладна беларускія, пажадана ўнікальныя (не мець аналагі ў іншых культурах), і не з’яўляцца дзеючай сімволікай арганізацый і устаноў.

Прапановы можна дасылаць на электронны адрас [email protected]

Больш падрабязная інфармацыя – у сацыяльнай сетцы “Укантакце” http://vkontakte.ru/club19072840

Поделиться ссылкой: