Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, супрацоўнікі міліцыі спынілі для праверкі аўтамабіль “ВАЗ”, якім кіраваў 35-гадовы мужчына. У аўтамабілі яны знайшлі абрэз вінтоўкі з аптычным прыцэлам з двума патронамі.

Падчас наступнага агляду жылля затрыманага былі знойдзеныя тры кулямётныя стужкі з патронамі, тры ражковыя магазіны і два барабанныя магазіны. Усе боепрыпасы — часоў апошняй вайны. Пры апытанні затрыманы патлумачыў, што знайшоў іх пры раскопках каля ракі Пціч.

Прызначана экспертыза, праводзіцца праверка.

Поделиться ссылкой: