Гэтым летам у Беларусі быў пабіты тэмпературны рэкорд. У 1946 годзе максіма па краіне дасягнула 38°С. Не так даўно навукоўцам прыйшлося мяняць паказчыкі ў энцыклапедыях, бо на тэрыторыі гомельскага аэрапорта паветра прагрэлася да +39,2°С.

Па назіраннях спецыялістаў, тэмпература ў гэтым ліпені ўжо перавысіла норму ў сярэднім на 4,5°С. Нічога надзвычай важнага ў гэтым не было б, калі б гарачыня не трымалася так доўга. Нармальная колькасць гіперспякотных дзён для беларускага лета — не больш за 5. У гэтым годзе гэты паказчык ужо перавышаны ў 4–5 разоў.

Што будзе з беларускім кліматам надалей, чытайце ў свежым нумары “Народнай Волі”.

Поделиться ссылкой: