Раней іранскае інфармагенцтва Tehera паведаміла, што Тэгеран набыў дзве сістэмы С-300 у Беларусі і дзве — у іншай дзяржавы.

Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі абверг інфармацыю аб продажы ў Іран двух зенітных ракетных комплексаў С-300. Як паведаміў БелаПАН прадстаўнік Дзяржваенпрама па інфармацыі і сувязях з грамадскасцю Уладзімір Лаўранюк, з Тэгеранам беларускі бок не вёў перамоў па гэтай тэматыцы і не пастаўляла ў Іран ні комплексы С-300, ні іх кампаненты.

Лаўранюк заявіў, што Беларусь няўхільна выконвае свае абавязацельствы ў сферы экспартнага кантролю.

У 2007 годзе Іран і Расія падпісалі кантракт на пастаўку ракетных комплексаў С-300, аднак здзелка дагэтуль не адбылася з прычыны рашучых пратэстаў Ізраіля і ЗША, якія апасаюцца ўзмацнення іранскай ваеннай сілы і спробаў краіны абзавесціся ядзернай зброяй. Тым часам, паводле звестак расійскіх улад, гэты кантракт не быў ануляваны.

ААН наклала на Тэгеран фінансавыя санкцыі ў адказ на адмову спыніць узбагачэнне ўрану. Іранскія ўлады настойваюць на мірным характары сваёй ядзернай праграмы і супрацоўнічаюць з МАГАТЭ.

Поделиться: