Ліст Аляксандра Мілінкевіча адрасаваны старшыні Палаты Прадстаўнікоў Уладзіміру Андрэйчанку. 

Аляксандр Мілінкевіч нагадвае ў сваім звароце, што  ў краіне па-ранейшаму існуе постімперская  пагроза страты незалежнасці. Каб  абараніць суверэнітэт і развіваць  эканоміку, краіне неабходна сістэмнае  рэфармаванне ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах. Галоўным партнёрам у пераўтварэннях, паводле лідэра Руху “За Свабоду”, можа і гатовы стаць Еўрапейскі саюз. 

Аляксандр Мілінкевіч заклікае праявіць волю да выразных і  маштабных пераменаў. Ён прапануе Палаце Прадстаўнікоў на пазачарговай сесіі 7 верасня прыняць папраўку ў Выбарчы кодэкс, якая будзе гарантаваць кожнаму незалежнаму кандыдату ў прэзідэнты наяўнасць яго прадстаўнікоў у складзе выбарчых камісіяў усіх узроўняў.  

“Так робіцца ва ўсіх цывілізаваных краінах, нават у суседніх Украіне і Расіі. Гэта можа стаць першым крокам па дэмакратызацыі палітычнага жыцця. Сумленны і сумесны падлік галасоў – перадумова прызнання выбараў за мяжой і даверу да іх вынікаў саміх беларусаў”, – падкрэслівае Аляксандр Мілінкевіч, паведамляе прэс-служба лідэра.

 
 


Поделиться: