Як паведамілі БелаПАН ва УУС Магілёўскага аблвыканкама, аварыя адбылася 3 жніўня прыкладна ў 16.15 у Горацкім раёне на аўтадарозе Княжыцы — Горкі — Леніна. Трактар з прычэпам, які перавозіў лесаматэрыялы, выехаў на сустрэчную паласу пасля таго, як у яго лопнула левае пярэдняе кола, і ён сутыкнуўся з турыстычным аўтобусам “Крым — Горкі”. У выніку траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі 12 пасажыраў і два вадзіцелі аўтобуса, а таксама трактарыст і яго пасажыр.

Частка пацярпелых шпіталізаваная.

Поделиться ссылкой: