У студзені—чэрвені гэтага года аб’ём знешняга гандлю таварамі павялічыўся на 17,8% у параўнанні са студзенем—чэрвенем 2009 года і склаў 26 млрд. 2,8 млн. долараў. За гэты перыяд экспарт павялічыўся на 23,7% да 11 млрд. 246,4 млн. долараў, імпарт — на 13,7% да 14 млрд. 756,4 млн.

Сальда ў гандлі з краінамі СНД склалася адмоўнае ў памеры 3 млрд. 40,4 млн. долараў (за студзень—чэрвень 2009 года — мінус 4 млрд. 274,5 млн.). Экспарт узрос на 50,4% да 5 млрд. 978,3 млн. долараў, імпарт — на 9,3% да 9 млрд. 18,7 млн. Аб’ём знешняга гандлю за студзень—чэрвень склаў 14 млрд. 997 млн. долараў (на 22,7% больш).

Сальда ў гандлі з РФ склалася адмоўнае на ўзроўні 3 млрд.  657,1 млн. долараў (за студзень—чэрвень 2009 года — мінус 4 млрд. 610,7 млн.). Знешнегандлёвы абарот з Расіяй павялічыўся на 18,5% да 12 млрд. 506,3 млн. долараў. Экспарт узрос на 48,9% (да 4 млрд. 424,6 млн.), імпарт — на 6,6% (да 8 млрд. 81,7 млн.).

Знешнегандлёвы абарот з Казахстанам узрос на 82,2% да 301,1 млн. долараў. Экспарт павялічыўся на 74,3% (да 224,3 млн.), імпарт — у 2,1 разу (да 76,8 млн.). Сальда ў гандлі з гэтай краінай склалася адмоўнае ў памеры 147,5 млн. долараў (за студзень—чэрвень 2009 года — плюс 92,1 млн.).

Знешнегандлёвы абарот з краінамі далёкага замежжа павялічыўся на 11,8% і склаў 11 млрд. 5,8 млн. долараў. Экспарт узрос на 3% да 5 млрд. 268,1 млн., імпарт — на 21,4% да 5 млрд. 737,7 млн. Сальда склалася адмоўнае ў памеры 469,6 млн. долараў (за аналагічны перыяд мінулага года — плюс 385,3 млн. долараў).

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»