У межах конкурснай праграмы сваё майстэрства прадэманструюць піратэхнікі з Італіі, Польшчы, Расіі, Украіны, Эстоніі. Завершыць фестываль пазаконкурсны гала-феерверк ад беларускай каманды «Кальвін», чэмпіёнаў Еўропы ў 2007 годзе.

«Праграма гэтага года будзе насычанай — у кожны з дзён гледачы ўбачаць выступленні трох піратэхнічных каманд, а музычную частку фестывалю ўзначаляць «Бі-2» і «Акварыум»,

— паведаміў кіраўнік аргкамітэта фестывалю Ігар Сідаровіч. — Таксама мы прыклалі шмат намаганняў для вырашэння транспартнага пытання — будзе павялічана колькасць фестывальных аўтобусаў з Мінска і з’явіцца дадатковая паркоўка на тры тысячы месцаў».

Кошт квітка на кожны дзень складае 80 тысяч рублёў. Замовіць квіткі можна тут.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»