Як паведамілі БелТА на прадпрыемстве, перапрацоўку вуглевадароднай сыравіны «Нафтан» плянуе пачаць у бліжэйшыя дні.

Пагадненьне пра пастаўкі вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь было падпісана сёлета ў сакавіку. Паводле дамоўленасьцяў прэзыдэнтаў дзьвюх краін, агульны аб’ём яе пастаўкі павінен скласьці за 12 месяцаў каля 4 млн.т.