Яны заявілі, што колькасьць нафтапрадуктаў перавышае дазволены паказчык у 6 разоў і зьвярнуліся ў суд, каб спагнаць з вернікаў штраф у 8 мільёнаў 750 тысяч рублёў, а таксама кампэнсацыю  за нанясенне ўрону навакольнаму асяроддзю памерам 263 мільёны рублёў.

Яшчэ амаль 9 мільёнаў рублёў пратэстанты мусяць заплаціць за заварот Мінгарвыканкаму ў суд.

Вернікам “Новага жыцьця” пагражае яшчэ адзін штраф. Пакуль эколягі толькі азнаёмілі іх з актам, зь якога вынікае, што вернікі пашкодзілі ўрадлівы слой глебы, зрабіўшы дзіцячую пляцоўку.

Памер штрафу можа быць ад 350 000 даляраў да 1 мільёну 200 000.

Вернікі заявілі пра беспрэцэдэнтны ціск на суполку. Яны маюць намер прайсьці ўсе неабходныя інстанцыі, каб далей зьвяртацца ў міжнародныя структуры, бо лічаць дзеянні ўладаў незаконнымі.

Працяг у наступным нумары “Народнай Волі”

Поделиться ссылкой: