Нагадаем, няшчасце здарылася ў ноч з 25 на 26 чэрвеня. Бацька, знаходзячы ў стане алкагольнага ап’янення, лёг спаць на канапу разам з хлопчыкам і ў сне прыціснуў яго ўласнай масай.

Судова-медыцынскай экспертызай устаноўлена, што смерць дзіцяці наступіла ад сціскання ўнутраных органаў грудзей і жывата.

Справа распачата на падставе ч. 1 арт. 144 КК (прычыненне смерці з-за неасцярожнасці). Яе максімальная санкцыя — пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў. Мера стрымання ў дачыненні да бацькі дзіцяці не абіралася, паведамляе БелаПАН.

Поделиться ссылкой: