Паводле праваабаронцаў, затрыманых — Міколу Дземідзенку, Касю Давыдзік, Андрэя Кіма і Вячаслава Сіўчыка – ноч пратрымалі ў турме на Акрэсьціна. 
27 ліпеня актывісты апазыцыі мелі намер ускласьці кветкі да помнікаў Якубу Коласу, Янку Купалу і Максіму Багдановічу ў Менску. 
На плошчы Якуба Коласа, дзе пачалася акцыя, сабралася прыблізна 30 чалавек. Міліцыянты з прымяненьнем сілы затрымалі чатырох удзельнікаў акцыі, заштурхнулі ў міліцэйскую машыну і даставілі ў Савецкае РУУС.
Артыкул 17.1 прадугледжвае штраф ад 2 да 30 базавых велічынь ці адміністрацыйны арышт.