Яго аўтар — спецыяліст па еўрапейскіх справах аддзела міжнародных спраў, абароны і гандлю Даследчай службы Кангрэса Стывен Вурэл (Steven Woehrel) — дае поўную карціну сацыяльна-эканамічнага жыцця Беларусі.

Сенсацый няма — спачатку ён апісвае фактычную ролю Лукашэнкі ў краіне («Ён дамінуе ў беларускім палітычным жыцці, кантралюючы парламент, урад, службу бяспекі і судовую сістэму»), расказвае пра вынікі выбараў, пераходзіць да лічбаў, якія сведчаць пра эканамічны стан краіны.

“Беларуская статыстыка не зусім дакладная. Вытворчыя паказчыкі могуць быць перабольшаныя службовымі асобамі, каб пазбегнуць пакарання Лукашэнкам за невыкананне планавых паказчыкаў”, – папярэджвае эксперт.

Інтэграцыя з Расіяй трактуюцца як «павольная».

«Лукашэнка баіцца, што Расія будзе спрабаваць замяніць яго на больш згаворлівую фігуру. Гэта можа быць фактарам частых кадравых зменаў у беларускім кіраўніцтве», —

мяркуе Стывен Вурэл. Раздзел пра супрацоўніцтва з Еўропай таксама не змяшчае нейкіх нечаканасцяў і невядомых фактаў. А вось амерканска-беларускія адносіны апісаныя канкрэтна. У прыватнасці, гаворка вядзецца пра агульны аб’ём фінансавання няўрадавых арганізацый, незалежныя СМІ і барацьбу з гандлем людзьмі. «Амерыканская дапамога Беларусі была нязначнай, пра што сведчыць выбарачная стратэгія абавязальніцтваў.

Злучаныя Штаты выдзелілі $10,2 мільёнаў у якасці дапамогі Беларусі ў 2008 годзе.

Дзярждэпартамент просіць выдзеліць $10 мільёнаў у якасці дапамогі на 2009 год.

Амерыканская дапамога скіраваная на падтрымку дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў, незалежных сродкаў масавай інфармацыі і барацьбы з гандлем людзьмі. Дзярждэпартамент адзначае, што пераслед рэжымам няўрадавых арганізацый, у тым ліку шляхам забароны на замежную дапамогу, ніяк не датычыць палітыкі, а

арышты сябраў незарэгістраваных НДА прыносяць складанасці ў атрыманні імі амерыканскай дапамогі», —

піша ў дакладзе Стывен Вурэл.

*****

Wikileaks.org— амерыканскі сайт з сакрэтнай інфармацыяй. Ягоныя ўладальнікі атрымліваюць гэтыя дакументы ад невядомых крыніц, набліжаных да ўлады. Праўдзівыя звесткі пра вайну ў Афганістане выклікалі розгалас па ўсім свеце. У заходніх медыях з’явілася серыя расследаванняў, якія базуюцца на гэтых дакументах. Паводле іх, сілы кааліцыі церпяць паразы ў Афганістане, інфармацыя аб ахвярах сярод мірнага насельніцтва замоўчваецца, колькасць нападаў з боку талібаў павялічваецца, а камандуючыя сіламі НАТА выказваюць занепакоенасць, што Пакістан і Іран падтрымліваюць нестабільнасць ў рэгіёне.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Барака Абамы жорстка скрытыкавала ўладальнікаў сайта за публікацыю дакументаў. Але тыя катэгарычна адмовіліся паведаміць, хто перадаў ім сакрэтныя матэрыялы.

Поделиться: