У прыватнасці, паводле яго інфармацыі, у ходзе пракурорскіх праверак выяўлены факты забруджвання бытавым смеццем прыбярэжных палос рэк Піна і Ясельда ў Пінскім раёне, ракі Мухавец — у Брэсце і Брэсцкім раёне. Падобныя парушэнні ўстаноўлены ў Пружанскім, Столінскім і Баранавіцкім раёнах, паведамляе БелаПАН. 

Пракуратурай вобласці таксама зафіксаваныя шматлікія парушэнні заканадаўства аб абыходжанні з адходамі на міні-палігонах сельскіх населеных пунктаў, у прыгарадных лясах, гаражных і садаводчых кааператывах.

“З мэтай устаранення названых парушэнняў пракурорамі вынесена 80 прадстаўленняў, 99 прадпісанняў, 6 пратэстаў і 93 папярэджанні”, — паведаміў Хмарук.

Поделиться ссылкой: